У беларускай сталіцы шосты месяц скарачаецца аб’ём пасажырскіх перавозак. Перавозкі аўтобусным транспартам скараціліся на 17%, электрычным транспартам і мэтрапалітэнам — на 20%.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Увесь мінулы год аб’ём пасажырскіх перавозак увесь час рос: плюс 4,4% у параўнаньні з 2018 годам. Але са студзеня перавозкі пачалі зьмяншацца, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьвярталіся грамадзяне». Як беларусізуюць квіткі грамадзкага транспартуТакім чынам, за паўгода аб’ём перавозак аўтобусамі скараціўся на 17% у параўнаньні з такім жа пэрыядам у мінулым годзе, перавозкі тралейбусамі і мэтрапалітэнам скараціліся на 20%, авіяперавозкі — на 45,8%.
Гэта можа быць зьвязана з пандэміяй каранавірусу і пераходам людзей на дыстанцыйную працу.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ