Гэтыя грошы пойдуць на будаўніцтва і рэканструкцыю малочна-таварных фэрмаў у 2020 годзе.
Згодна з прэзыдэнцкім указам ад 17 ліпеня № 269, 46 мільёнаў рублёў пойдуць на будаўніцтва і рэканструкцыю малочна-таварных фэрмаў. Гэта бюджэтныя крэдыты з рэшткаў рэспубліканскага бюджэту, якія склаліся на 1 студзеня.
Берасьцейская вобласьць атрымае не больш за 5,15 мільёнаў рублёў, Віцебская — 11,05 мільёнаў, Гомельская — 15 мільёнаў, Менская — 9,48 мільёнаў, Магілёўская — 5,38 мільёнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сельская гаспадарка Беларусі ў пандэмію зарабіла 418 мільёнаў рублёў. Глядзім, як гэта атрымаласяПерапрацоўчыя прадпрыемствы атрымаюць пазыкі пад 3% гадавых на тэрмін да 31 сьнежня 2026 года. Выплата працэнтаў па іх пачнецца з 1 квартала 2021, а вяртаньне асноўнага доўгу — з 1 квартала 2022 года.
Сярод атрымальнікаў сродкаў «Савушкін прадукт» і яго філіял у Баранавічах, «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», віцебскае «Малако», «Віцебскі мясакамбінат», «Рагачоўскі малочнакансэрвавы камбінат», «Слуцкі сыраробны камбінат», "Маладзечанскі малочны камбінат ды інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На падтрымку беларускай эканомікі падчас пандэміі ўлады далі $9,5 млнСумарная запазычанасьць усіх арганізацый сельскай гаспадаркі — 14,6 мільярда рублёў. Зь іх 8,8 мільярда — гэта крэдыты. Астатняе — запазычанасьць па падатках, паліве і перад фондам сацыяльнай абароны.
Цяпер у сельскай гаспадарцы 814 арганізацый стратныя. Гэта 62,1% ад усіх сельскагаспадарчых арганізацый. Яшчэ 138 гаспадарак стратныя нават пры ўмове атрыманьня дзяржпадтрымкі. Атрымліваецца, дзьве траціны арганізацый у сельскай гаспадарцы не прыносяць прыбытку.