На выданьне новай кнігі Паўла Севярынца абвясьцілі краўдфандынг

Алесь Чаркашын, архіўнае фота

Вольга Севярынец абвясьціла збор сродкаў на выданьне кнігі памяці Алеся Чаркашына, беларуса — удзельніка вайны на ўсходзе Ўкраіны.

На момант публікацыі сабралі 700 рублёў з 3250 неабходных. Сродкі ад продажу кнігі пойдуць на дапамогу сямʼі загінулага Алеся Чаркашына.

Падрыхтаваў кнігу Павал Севярынец. У кнігу ўвойдуць успаміны бацькоў, сваякоў, сяброў і знаёмых Алеся Чаркашына, ягоныя інтэрвію і фатаздымкі, у тым ліку і раней не апублікаваныя.

Алесь Чаркашын загінуў 28 жніўня 2016 году ад раненьняў, атрыманых у адным з баёў пад Аўдзееўкай на ўсходзе Ўкраіны.