«Бацькі ў шоку, мы ў шоку». Як у Гомлі шукалі затрыманага пасьля акцыі 19-гадовага хлопца. ВІДЭА

19-гадовага жыхара Гомля, студэнта ГДУ імя Ф. Скарыны Ўладзіслава Мельнікава 14 ліпеня затрымаў АМАП. Разам зь ім у цэнтры гораду затрымалі каля дзесяці чалавек.

У той дзень у Гомлі праходзіла акцыя салідарнасьці. Сябры Ўладзіслава сьцьвярджаюць, што ня ўдзельнічалі ў акцыі, проста гулялі ў цэнтры гораду.

15 ліпеня ў гомельскіх судах адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў. Затрыманым прысудзілі арышты ад 3 да 10 сутак. Сябры і бацькі не маглі знайсьці Ўладзіслава — ані ў судах, ані ў ІЧУ ім не давалі пра яго ніякай інфармацыі. Толькі вечарам 15 ліпеня бацькі і сябры даведаліся, што Ўладзіслаў пакараны арыштам на 3 сутак.