У прыватнасьці, гэта тычыцца фармаваньня агульных энэргетычных рынкаў: газу, нафты і нафтапрадуктаў.
У Эўразійскім эканамічным саюзе пакуль не ўдаецца вырашыць пытаньні свабоднага гандлю без выключэньняў і абмежаваньняў. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка на паседжаньні Эўразійскага міжурадавага савету.
Як паведамляе БелТА, нарада ў Менску праходзіць ў вочным фармаце упершыню ад пачатку пандэміі COVID-19.
«Наша праца пачнецца з разгляду пытаньняў аб ліквідацыі бар’ераў у рамках функцыянаваньня ўнутранага рынку саюзу. На жаль, не атрымліваецца ў поўнай меры пераламаць сілу супраціву пры вырашэньні пытаньняў свабоднага гандлю без выключэньняў і абмежаваньняў», — адзначыў кіраўнік беларускага ўраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі і землякі. Каго яшчэ Лукашэнка прызначыў ва ўрад ГалоўчанкіУ прыватнасьці, гэта тычыцца фармаваньня агульных энэргетычных рынкаў: газу, нафты і нафтапрадуктаў. Таксама на парадку дня пытаньне маркіроўкі тавараў.
«У гэтай сфэры важна забясьпечыць сумяшчальнасьць сыстэмаў маркіроўкі, прымяненьне адзіных патрабаваньняў да нацыянальных кампанэнтаў. Варта перагледзець раней узгодненыя тэрміны ўвядзеньня маркіроўкі на асобныя групы тавараў, ці зьяўляюцца яны актуальнымі падчас пандэміі і ці не прывядуць да абмежаваньня ўзаемных таварных патокаў», — сказаў Раман Галоўчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭАЭС не змаглі дамовіцца пра супольную стратэгію: перамовы затармазіла газавая тэмаЗахады для прадухіленьня распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі патрабуюць асаблівай увагі, заявіў таксама прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка.
Эўразійскі эканамічны саюз (ЭАЭС) – наступнік Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, якая існавала цягам 2001–2014 гадоў.
Чальцамі ЭАЭС зьяўляюцца Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, а таксама Малдова ў якасьці дзяржавы-назіральніцы.