17 ліпеня міністар замежных спраў Уладзімер Макей прыняў Часовую павераную ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур з нагоды завяршэньня яе дыпляматычнай місіі.
Уладзімер Макей падзякаваў Джэніфэр Мур за яе ўнёсак у разьвіцьцё двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША і ўручыў ёй нагрудны знак органаў дыпляматычнай службы «Партнэрства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Трамп намінаваў амбасадара ЗША ў Беларусі пасьля 12 гадоў адсутнасьціБеларусь і ЗША сёлета заявілі пра намер абмяняцца пасламі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў на пасаду амбасадара ў Беларусі намесьніцу памочніка дзяржсакратара ў справах Эўразьвязу Джулі Фішэр. Яна можа стаць першым амбасадарам ЗША ў Беларусі ад 2008 году.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША днямі заявіў, што павага афіцыйным Менскам асноўных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, слова і асацыяцый, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня міждзяржаўных стасункаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША «глыбока занепакоены» затрыманьнямі актывістаў і журналістаў у БеларусіПрэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартамэнту Морган Артагус выказала глыбокую занепакоенасьць паведамленьнямі пра затрыманьні мірных актывістаў і журналістаў, а таксама сказала, што ЗША лічаць надзвычай важнымі для ўраду забясьпечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у выбарах.