У Беларусі ўсё часьцей гавораць пра вяртаньне да Канстытуцыі, якую прынялі ў 1994 годзе. Чым яна адрозьніваецца ад сучаснай і чаму пра яе так часта згадваюць апанэнты Лукашэнкі? Тлумачым у відэа.
19 чэрвеня ў відэазвароце, апублікаваным выбарчым штабам Віктара Бабарыкі празь дзень пасьля яго затрыманьня, патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты зьвярнуўся да беларусаў і прапанаваў ініцыяваць рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі Беларусі — вяртаньні вэрсіі асноўнага закону, прынятай у 1994 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Бабарыка хоча вярнуць Канстытуцыю 1994 году. Коратка пра тое, чым яна адрозьніваецца ад сучаснайЯк Лукашэнка зьмяніў канстытуцыю Беларусі
Канстытуцыя 1994 году набыла свой сучасны выгляд пасьля трох рэфэрэндумаў, ініцыяваных кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Згадаем асноўныя зьмены:
• расейскай мове быў нададзены статус дзяржаўнай, роўны зь беларускаю (1995); у Канстытуцыі 1994 году беларуская мова была адзінай дзяржаўнай;
• нацыянальная сымболіка, герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, замененыя на мадыфікаваную савецкую дзяржаўную сымболіку(1995);
• кіраўнік дзяржавы атрымаў права распусьціць парлямэнт у выпадку „грубага або сыстэматычнага парушэньня Канстытуцыі“ (1995), у першай вэрсіі Канстытуцыі Беларусі прэзыдэнт такога права ня меў;
• істотна пашырыліся паўнамоцтвы прэзыдэнта (1996), Беларусь з парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі ператваралася ў прэзыдэнцкую;
• Дзень незалежнасьці перанесьлі на 3 ліпеня — дзень вызваленьня Менску саветамі ад нацыстаў у часе Другой сусьветнай вайны (1996), паводле Канстытуцыі 1994 году ён сьвяткаваўся 27 ліпеня — дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце;
• скасаваны пункт, які абмяжоўваў знаходжаньне прэзыдэнта на пасадзе двума тэрмінамі (2004).