Падзеі 16 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
16 ліпеня 1054 году — папскія легаты абвясьцілі адлучэньне ад Царквы канстантынопальскага патрыярха Міхаіла Керуларыя, а ён — легатаў. Гэтая дата лічыцца пачаткам Вялікай схізмы, якая падзяліла адзіную да таго часу хрысьціянскую царкву на дзьве часткі: каталіцкую і праваслаўную.
Таксама ў гэты дзень
1941 — Нямецкія войскі занялі Смаленск.
1945 — ЗША правялі першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнай бомбы на палігоне ў штаце Нью-Мэксыка.
1951 — быў апублікаваны славуты раман «Лавец у жыце» амэрыканскага пісьменьніка Джэрома Сэлінджэра.
1990 — Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.
1990 — Савет Міністраў БССР абвясьціў комплекс помнікаў гісторыі і культуры Полацку Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам рэспубліканскага значэньня.
2005 — у Менску пачаўся ІV зьезд беларусаў сьвету.
У гэты дзень нарадзіліся
1863 — Ціхан Кібардзін, беларускі архітэктар. Пад яго кіраўніцтвам у 1890 і 1902 гадах былі распрацаваныя генэральныя пляны забудовы Віцебску.
1872 — Руаль Амундсэн, нарвэскі падарожнік.
Прадбачлівасьць і асьцярожнасьць аднолькава важныя: прадбачлівасьць — каб своечасова заўважыць цяжкасьці, а асьцярожнасьць — каб самым дбайным чынам падрыхтавацца да іх сустрэчы.
Руаль Амундсэн
1879 — Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1908 — Юрка Лявонны, беларускі паэт. Расстраляны савецкімі карнымі органамі ў 1938 годзе.
1968 — Лары Сэнгер, адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар Вікіпэдыі.
У памяці
1976 — Ян Станкевіч, беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзяяч.
1985 — Генрых Бёль, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1989 — Гербэрт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор.
1990 — Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.