Параўноўваем: якія заробкі атрымліваюць прэзыдэнты

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка задэкляраваў 117 068 рублёў даходу за мінулы год, атрыманых у якасьці заработнай платы. Гэта крыху больш як 4 тысячы даляраў на месяц. Пры гэтым кіраўнік любой краіны цалкам жыве на дзяржаўным забесьпячэньні.

Колькі атрымліваюць (альбо паказваюць у дэклярацыях) прэзыдэнты іншых краінаў? Параўнаем у далярах.

ЗША

Дональд Трамп атрымлівае сымбалічны заробак у 1 даляр. Гэта трэці прэзыдэнт ЗША, які пагадзіўся на такі мінімальны заробак. Праца зусім без заробку на гэтай пасадзе забароненая.

Украіна

Уладзімер Зяленскі ў 2019 годзе ў сярэднім атрымліваў у пераліку 929 даляраў на месяц. Столькі ж атрымліваў і Пятро Парашэнка, які ўвесь заробак аддаваў на дабрачыннасьць. Кіраўнік офісу прэзыдэнта і ягоныя намесьнікі атрымліваюць больш за свайго шэфа.

Кітай

Старшыня КНР, ён жа генэральны сакратар ЦК кампартыі Кітаю атрымлівае менш як 2000 даляраў на месяц. Пры гэтым Сі Цзіньпінь належыць да вельмі багатага клану.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі дэклярацыі кандыдатаў у прэзыдэнты. Лукашэнка ўсё яшчэ жанаты і ня мае ніякай маёмасьці

Польшча

Прэзыдэнцкі заробак Анджэя Дуды складае каля 5000 даляраў.

Расея

Уладзімер Пуцін паказвае ў дэклярацыі заробак каля 11 000 даляраў на месяц.

Турэччына

Тут прэзыдэнт зарабляе каля 13 000.

Вялікая Брытанія

Заробак прэм’ер-міністра эквівалентны 16 500 далярам на месяц.

Францыя

Заробак францускага прэзыдэнта — прыкладна 17 500 даляраў.

Нямеччына

Канцлер Нямеччыны атрымлівае 22 000 у пераліку на даляры.

Сынгапур

Прэм’ер-міністар Сынгапуру атрымлівае 147 000. Так у гэтай краіне змагаюцца з карупцыяй: чыноўнік павінен атрымліваць столькі, каб ня квапіцца на хабар.