Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі патлумачыла разгон удзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі ўвечары 14 ліпеня.
«Праігнараваўшы папярэджаньне праваахоўных органаў аб недапушчальнасці парушэньня грамадзкага парадку, некаторыя грамадзяне, на жаль, паддаліся ўплыву інтэрнэт-правакатараў. Гэта прывяло да пэўных нэгатыўных наступстваў», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За акцыю 14 ліпеня ў Менску завялі крымінальную справуПарушэньні грамадзкага парадку зафіксаваныя ў шэрагу гарадоў, піша МУС, затрымалі больш за 250 чалавек, у тым ліку кіроўцаў і раварыстаў, за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы, парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама за невыкананьне правілаў дарожнага руху.
Удакладняецца, што больш за ўсё парушэньняў зафіксавана ў Менску. Частку затрыманых пасьля складаньня адміністрацыйных пратаколаў і правядзеньня прафіляктычных гутарак адпусьцілі, іншых зьмясьцілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за вечар 14 ліпеня затрымалі звыш 250 чалавек, сёньня чакаюцца судыДзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, асабліва АМАПу і ДАІ, МУС характарызуе як «зладжаныя і дакладныя», міліцыянты паказалі «вытрымку і высокі прафэсіяналізм», канстатуе ведамства, адзначаючы, што забясьпечыць парадак — гэта ня права, а абавязак супрацоўніка міліцыі.