Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Палітык адзначае, што ва ўсёй групе кандыдатаў ёсьць толькі адна станоўчая асоба — Сьвятлана Ціханоўская. Менавіта яна магла б працягваць канцэпцыю «Стоп, таракан!», заклікаючы людзей не ісьці на «фальшывыя выбары», дзе 76% «намаляваных» галасоў гарантавана для Лукашэнкі.
Другі магчымы варыянт для Ціханоўскай, з гледзішча Зянона Пазьняка, — пры пэўных абставінах зьняцца з выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Пазьняк супраць Бабарыкі, а Алексіевіч — заШто да Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, якім напярэдадні Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі, то Пазьняк лічыць іх «маскоўскімі пешкамі».
«Пакуль што пайшло някепска. Газпрамаўская афэра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней. Лукашэнка не „слабак“. Гэтая клеркавая публіка ня ведае, з кім мае справу, не разумее, куды яна трапіла. Праціўніка трэба ўмець рэальна ацэньваць. А то як бы гэты „слабак“ не закатаў іх пад асфальт. Банкір сядзе мінімум на 6 гадоў, а ягоныя клеркі пабягуць, як і раней, лізаць узурпатара», — прагназуе лідэр КХП БНФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ціханоўскія секлі Маскву ня раз». Пазьняк пра гомельскага блогера, Бабарыку і байкотПазьняк зьвяртае ўвагу і нэгатыўна ацэньвае тое, што штаб Бабарыкі заклікаў людзей прыйсьці 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць «за каго заўгодна», а Цапкала заявіў, што працягвае выбарчую кампанію.
Раскрытыкаваў Зянон Пазьняк і прапанову Бабарыкі правесьці рэфэрэндум для вяртаньня Канстытуцыі 1994 году. Маўляў, ініцыятыва цалкам у рэчышчы заяваў Лукашэнкі і Ярмошынай аб неабходнасьці удакладніць Канстытуцыю ўзору 1996 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдаты, пратэсты, вынікі. Як у Беларусі праходзілі прэзыдэнцкія выбары: 1994—2015Асобна Зянон Пазьняк уздымае пытаньне «Плошчы», на якую шмат хто спадзяецца.
«Посьпех Плошчы можна забясьпечыць толькі тады, калі ёй кіруе добрая і давераная арганізацыя, калі ёсьць лідэр руху, калі вядомая мэта і задача пратэсту, калі ёсьць сродкі для здабыцьця перамогі (дружына, ахова, дапаможныя структуры, забесьпячэньне, сувязь). Гэта сур’ёзна. Калі такога няма, акрамя натоўпу, Плошчу рабіць нельга. Будзе тое, што зрабілі правакатары ў 2010-м», — лічыць Пазьняк.
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.