Менскі рэстаратар Вадзім Пракоп’еў у відэазвароце выклікаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку на баксэрскі рынг. Паводле Пракоп'ева, тры чалавекі з хакейнай каманды кіраўніка Беларусі перадалі яму, што Лукашэнка публічна абражаў яго.
Тыдзень таму Пракоп'еў расказаў у інтэрвію Relax.by, што прадаў долі ў сваіх менскіх рэстарацыях і зьбіраецца зьехаць у Сынгапур, каб адкрыць там бар. Як расказаў Пракоп’еў, ён зьяжджае, бо «ішоў да гэтага ўсё жыцьцё» — хацеў адкрыць рэстарацыю за мяжой.
Асацыяцыя рэстаратараў, якую Пракоп’еў стварыў у красавіку, працягне дзейнасьць. На замену Пракоп’еву «без асаблівых дыскусіяў» выбралі Натальлю Садоўскую, якая працуе ў рэстаранным бізнэсе каля 20 гадоў, цяпер кіруе «рэстарацыяй-бутыком» Fabriq, Grand Сafe і News Сafe.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штаб Бабарыкі заклікаў масава несьці скаргі ў ЦВКПракоп’еў займаўся ў Менску такімі ўстановамі, як Bistro de Luxe, Tapas Bar, Mai Thai, Pelican, сэрвсіам Prokopiev Catering, быў датычны да працы Grand Cafe і News Сafe. Кансультаваў праекты ў Расеі і Ўкраіне.