Па ўсёй Беларусі 14 ліпеня затрымалі мінімум 308 чалавек падчас акцый пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, піша праваабарончы цэнтар «Вясна». Свабода публікуе сьпіс затрыманых.
Паводле інфармацыі Naviny.by, некаторых затрыманых амапаўцы прымушалі стаяць у аўтазаках на падлозе на каленях тварам у сядзеньне з рукамі, заведзенымі за галаву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 300 затрыманых. МУС Беларусі пракамэнтавала разгон акцый 14 ліпеня
Журналісты
- Алесь Пілецкі, жураліст Радыё Свабода, выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску а 22:54;
- Андрэй Рабчык, журналіст Радыё Свабода, выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску а 22:54;
- Міхаіл Ільін, журналіст «Эўрарадыё», пазьней выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску;
- Арцём Маёраў, журналіст «Эўрарадыё», пазьней выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску;
- Эндзі Смайт, апэратар BBC, затрымалі ў Менску, пазьней адпусьцілі;
- Аляксей Суднікаў, журналіст Tut.by, затрымалі ў Менску двойчы за вечар, вызвалілі ўночы;
- Усевалад Зарубін, журналіст Tut.by, затрымалі ў Менску, вызвалілі ўночы;
- Арцём Лява, журналіст «Белсату», затрымалі ў Менску, вызвалілі зранку,
- Кацярына Андрэева, журналістка «Белсату», затрымалі ў Менску, вызвалілі, склалі пратакол за «несанкцыяванае мерапрыемства»;
- Ігар Ільляш, журналіст, затрымалі падчас пошукаў затрыманай жонкі, адвезьлі ў РУУС Савецкага раёну, пазьней вызвалілі;
- Марына Драбышэўская, журналістка «Моцных навінаў», затрымалі ў Гомлі, пазьней адпусьцілі;
- Надзея Пужынская, журналістка «Моцных навінаў», затрымалі ў Гомлі, пазьней адпусьцілі;
- Юры Глушакоў, журналіст «Моцных навінаў», затрымалі ў Гомлі, вызвалілі, склалі пратакол за «несанкцыяванае мерапрыемства»;
- Даніла Палянскі, журналіст «Першага рэгіёну», затрымалі ў Берасьці, на раніцу ня вызвалілі, будуць судзіць.
Менск: яшчэ амаль дзьве сотні чалавек
Паводле «Вясны», вядомыя амаль дзьве сотні імёнаў затрыманых у Менску. Іх лёс высьвятляецца, некаторых маглі ўжо вызваліць. Пратаколы за адміністрацыйныя правапарушэньні складалі не на ўсіх. У Менску затрымлівалі таксама каля Катэдральнага сабору на Нямізе — паводле відавочцаў, затрымалі каля 20 чалавек.
- Анатоль Чылік, блогер — вызвалены
- Вадзім Бязмен — вызвалены
- Антон Твардоўскі — вызвалены
- Арсеній Дзядок (непоўнагадовы) — вызвалены
- Данііл Гулевіч — вызвалены без складаньня пратаколу
- Павал Нявыглас (непоўнагадовы) — вызвалены з РУУС Савецкага раёна з пратаколам па арт. 23.34 КаАП
- Уладзіслаў Мацуновіч — вызвалены з Заводскага РУУС, складзены пратаколы па 23.34 і 23.4 КаАП
- Вадзім Паўловіч — вызвалены
- Генадзь Ганчарык (РУУС Ленінскага раёна) — вызвалены
- Яўген Герман (РУУС Ленінскага раёна) — вызвалены
- Валерый Казак — вызвалены
- Аляксей Пятровіч — вызвалены, складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП
- Аляксей Шаметаў — вызвалены
- Усяслаў Качаноўскі — вызвалены
- Андрэй Олесаў — вызвалены
- Андрэй Парамон — вызвалены без складання пратаколу
- Арцём Сьвятлічны — вызвалены
- Максім Гінзбунг — вызвалены
- Сяргей Кадомскі — вызвалены
- Уладзіслаў Макавец — вызвалены
- Андрэй Дзямчук — вызвалены
- Дзьмітры Баглай — вызвалены
- Уладзіслаў Осіпаў — вызвалены
- Андрэй Дараховіч — вызвалены
- Аляксей Шэлег — вызвалены без складання пратаколу
- Аляксандар Корсун — вызвалены
- Аляксандар Салагуб — вызвалены
- Кірыл Фядосаў — вызвалены
- Максім Чаркас — вызвалены, складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП
- Ігар Ласіцкі — вызвалены
- Вольга Самахвал — вызвалены
- Станіслаў Асатурян — вызвалены
- Іван Бадроў — вызвалены
- Ігар Дорашаў — вызвалены
- Дзьмітры Зайцаў — вызвалены
- Аляксандар Кісьцень — вызвалены без складання пратаколу
- Аляксей Аляксееў — вызвалены
- Рафік Кенгерлі — вызвалены
- Андрэй Жураўлёў — вызвалены без складання пратаколу
- Аляксандар Кішковіч — вызвалены
- Сяргей Маскаленчык — вызвалены
- Дар'я Юшчык — вызваленая
- Аляксандар Пятроў — вызвалены
- Аляксандар Пінчук — вызвалены
- Аляксандр Сурабка — вызвалены
- Алексей Масюк — вызвалены
- Арцём Карнейчык
- Дзьмітры Прохараў
- Мікалай Сотнікаў, непоўнагадовы
- Тарас Абраменка
- Віталь Трыгубаў
- Уладзіслаў Таранда
- Станіслаў Таранда
- Валянцін Галімовіч
- Аляксандар Озераў
- Анатоль Сакалоўскі
- Сяргей Ралько
- Антон Кліменка (РУУС Партызанскага раёна)
- Яўген Вярбіцкі
- Аляксандар Чачура
- Сяргей Галецкі
- Дзьмітры Пісарчык
- Сяргей Івашкоў
- Аляксей Парошын
- Аляксандар Пілюк
- Мікіта Красноў
- Глеб Ляўчынскі
- Уладзіслаў Мініч
- Аляксей Сьвятцаў
- Уладзімер Казаноўскі (разьбілі брыво)
- Аляксей Чорны
- Мікіта Сьвярыдаў
- Канстанцін Рускіх
- Тарас Грудзінка
- Антон Карсакоў
- Сяргей Сіліч
- Ільля Антоненка
- Аляксей Качан
- Аляксей Бразгоўка (затрыманы ў Новай Баравой)
- Кірыл Свіценкоў
- Арцём Харошка
- Пётар Бусько
- Дзяніс Дашчынскі
- Аляксандар Карняйчук
- Юры Літвінаў
- Алег Вайтко
- Натальля Міхалькевіч
- Яўген Ліпень
- Яраслаў Недасекін
- Кірыл Цярохін
- Андрэй Ланцэвіч
- Аляксей Полаз
- Марыян Залясінскі
- Юры П.
- Мікіта Клімовіч
- Дзьмітры Бадыгін
- Вадзім Сямёнаў
- Барыс Акімаў
- Леанід Емяльяненка
- Віктар Цяліцын
- Яўген Карнейчык
- Андрэй Кохан
- Міхаіл Кубараў
- Спартак Сірэнка
- Сьвятлана Кацяловіч
- Мікіта Цыганкоў
- Ягор Анісімаў
- Аляксандар Сарвас
- Ігар Разумовіч
- Арцём Паўлечка
- Глеб Волкаў
- Мікіта Валатовіч
- Дзяніс Сачышын
- Арцём Лысакоўскі
- Андрэй Каценя
- Дзьмітры Цехановіч
- Алег Міхальчук
- Аляксей Бурак
- Генадзь Кавалёў (грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі)
- Арцём Алёхін
- Антон Шумаў
- Аляксандар Навумец
- Глеб Кавалеўскі
- Аляксей Міклашэвіч
- Уладзімер Хамячкоў
- Вольга Сьцепаненка
- Аляксандар Жалевіч
- Сяргей Пастухоў
- Алан Чаган
- Віктар Падароўскі
- Ягор Калугін (непоўнагадовы)
- Кацярына Беньдзік
- Вадзім Касьпяровіч (білі па твары пры затрыманні)
- Яўген Гормаш
- Андрэй Федаронак
- Кацярына Раманава
- Павал Якімук
- Леў Тур'янскі
- Аляксей Шумкін
- Аляксандар Траскоўскі
- Дзьмітры Дрэбязаў
- Аляксандар Сапун
- Дзьмітры Мірончык
- Арцём Раманенка
- Аляксей Цеплякоў
- Ян Анановіч
- Уладзіслаў Пыхцін
- Аляксандар Фірсаў
- Юры Карпеня
- Павал Васілевіч
- Уладзіслаў Салавей
- Уладзімер Макарэвіч
- Ганна Бялко
- Кірыл Салдаценка
- Дар'я Мельнік
- Антон Шмаўганец
- Яўген Гурскі
- Сяргей Карбановіч
- Іван Арыстаў
- Арцём Капыркін (прывезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна)
- Павал Саўчанка
- Алег Ліпскі
- Вікторыя Ліпень
- Павал Бацэкін
- Віталь Мароз
- Вартан Аганэзаў
- Данііл Шафран
- Сяргей Казакоў
- Натальля Амбражэвіч
- Сяргей Шэмчук
- Юлія Якоўчык
- Аляксандар Калеснікаў
- Дзяніс Меляшко
- Аляксей Ткачук
- Іван Бажэнаў
- Ягор Цялушка
- Ільля Капытаў
- Уладзімер Гаранскі
- Сяргей Каламенкін
- Даўд Банузай
- Яўген Бандарчык
- Максім Каратчэня (Заводскі РУУС)
- Максім Лакціонаў
- Уладзіслаў Бялоў
- Дзьмітры — сябар Бялова
- Яўген Фельдмахер
- Аляксандар Пучынскі
- Мікіта Кіжло
- Дзяніс Рахманько
- Ян Вашчанка
- Дзьмітры Калясачнікаў (РУУС Ленінскага раёна, склалі пратакол паводле арт. 23.4 КаАП)
- Дзмітры Громаў
- Аляксей Нямковіч (складзеныя пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП)
- Антон Раманоўскі
- Аляксей Ангельцаў
- Віталь Гушчын
- Сяргей Цалей
- Аркадзь Комар (пакінулі ў ІЧУ да суду)
- Глеб Гатоўка
- Мікалай Логвінаў (РУУС Фрунзенскага раёна)
- Ягор Дзержановіч
- Станіслаў Арэшка
- Ільля М.
- Сяргей Рашэтнікаў
- Дзьмітры Гарбачык
- Іван Бялько
- Яўген Кракасевіч (РУУС Фрунзэнскага раёна)
- Леанід Вайтовіч
- Дзьмітры Халупка (РУУС Цэнтральнага раёна, затрыманы да суду)
- Аляксей Арбузаў
- Уладзімір Нікіцін
- Ігар Рэмез
- Анатоль Наўмовіч (РУУС Фруунзэнскага раёна, пакінулі ў ІЧУ да суду)
- Аляксандр Разанцаў
- Максім Пэтэрсан
- Аляксей Лаўрэнаў
- Іван Смалонскі
- Уладзіслаў Шчуцкі
- Андрэй Болтач
- Аляксей Татарынаў
- Павел Чычырка
- Сяргей Шашэль
- Кірыл Р.
- Раман Кацура
- Максім Рудзь
- Андрэй Кушнераў
- Аляксандр Бярозка
- Кірыл Карнашэўскі
- Уладзіслаў Маліноўскі
- Павал Крывіцкі
- Дзяніс Пешкаў (затрыманы на суду)
Пружаны
- Юрый Папко (у ІЧУ да суду)
- Міхаіл Кісель (у ІЧУ да суду)
- і яшчэ 5 чалавек, якіх у хуткім часе адпусьцілі
Гомель
- Валер Сьляпухін
- Яўген Сакалоў
- Уладзімер Касьцюкевіч
- Кірыл Комкін
- Аляксей Жулаеў
- Уладзіслаў Мельнікаў
- Максім Сьцяпура
- Філіп Юрчанка
- Аляксандар Лямешка
- яшчэ як мінімум адзін чалавек
Берасьце
- Аляксандр Ярмоліч
- Міхей Куран
- Павел Кінчаў
- Яўген Сіняк
- Аляксей Макееў
- Раман Кандрацюк
- Віктар Локцікаў
- Сяржук Леўчанка
- Віталь Макарэвіч
- Віталь Макарэвіч
- Аляксей Бурко
- Віталь Казак (у ІЧУ да суда)
- Павал Швейкус
- Аляксандар Чарнецкі
- і як мінімум яшчэ 20 чалавек
Салігорск
Затрыманы як мінімум два чалавекі. Вядома пра затрыманьне Аляксандра Канановіча, які шпацыраваў на цэнтральнай плошчы разам з жонкай і непаўнагадовымі дзецьмі.
Бабруйск
Як мінімум 4 затрыманьні: Паўлаў Максім — вызвалены Анастасія і Іван, дзяўчына і хлопец на ровары — раварыста адпусцілі. Затрыманыя знаходзяцца ва УУС Бабруйскага гарвыканкама на вуліцы Мінскай.
Стоўбцы
Затрыманы Андрэй Буката — каардынатар ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачэня.
Горадня
У Горадні вядома толькі пра аднаго чалавека, затрыманага падчас акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 14 ліпеня. Гэта праграміст Уладзімер Родчанка. Ён ехаў па цэнтры горада з двума бел-чырвона-белымі сьцягамі і гучна слухаў музыку. Па перакананьні Родчанкі, ён не парушаў ПДР. Яго спыніла ДАІ каля 9-й гадзіны вечара, мужчыну завезьлі ў РАУС Ленінскага раёну Горадні, машыну затрымалі. Прычына затрыманьня — парушэньне правілаў удзелу ў масавых мерапрыемствах (артыкул 23.34 КаАП). Родчанку выпусьцілі каля поўначы 14 ліпеня. Ці будзе суд, невядома, ідзе праверка.
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.