Кандыдаты ў прэзыдэнты пасьля рэгістрацыі ў ЦВК. Без Бабарыкі і Цапкалы. ФОТА
Сьвятлану Ціханоўскую зарэгістравалі, нягледзячы на не ўказаны ў падатковай дэклярацыі дом Ціханоўскага ў Гомельскай вобласьці, што ЦВК назвала істотным парушэньнем
Сьвятлана Ціханоўская заявіла журналістам, што працягвае ўдзел у выбарчай кампаніі толькі дзеля мужа і «людзей, якія за ім пайшлі»
Андрэй Дзьмітрыеў пасьля рэгістрацыі выступіў з палымянай прамовай у ЦВК. «Я не хачу быць прэзыдэнтам, мая задача — паспрыяць дэмакратычным выбарам», — дадаў ён
Андрэй Дзьмітрыеў (у цэнтры)
Каманда Віктара Бабарыкі, якому ЦВК адмовіў у рэгістрацыі, заявіла, што будзе аспрэчваць гэтае рашэньне ў судзе
Прадстаўнікі Віктара Бабарыкі Максім Знак (зьлева), Марыя Калесьнікава і Ільля Салей
Кіраўнік штабу Валера Цапкалы Андрэй Ланкін (у цэнтры) пасьля паседжаньня ЦВК, што яго каманда будзе аспрэчваць рашэньне ЦВК у судзе
Ганна Канапацкая пасьля рэгістрацыі заявіла, што разьлічвае толькі на перамогу, здымаць сваю кандыдатуру і адмаўляцца ад удзелу ў выбарах не зьбіраецца
Сяргей Чэрачань выказаў незадаволенасьць, што ЦВК не зарэгістравала Бабарыку і Цапкалу, і заявіў, што неабходныя тэрміновыя папраўкі ў Канстытуцыю — перадусім пункты абмежаваньня прэзыдэнцкіх тэрмінаў