Колькасьць людзей, якія адчуваюць хранічны голад, можа да канца гэтага году павялічыцца на 132 мільёны з прычыны пандэміі каранавірусу, гаворыцца ў справаздачы ААН, апублікаванай 13 ліпеня.
«З папярэдняй ацэнкі вынікае, што пандэмія можа дадаць ад 83 да 132 мільёнаў чалавек да агульнай колькасьці тых, хто недаядае ў 2020 годзе», — сьцьвярджае дакумэнт, падрыхтаваны пяцьцю агенцтвамі ААН на аснове глябальнага эканамічнага прагнозу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Паўночнай Карэі недаядаюць 11 мільёнаў чалавекПаводле зьвестак ААН, на працягу 2019 году колькасьць галодных людзей павялічылася на 10 мільёнаў і ў канцы году склала 690 мільёнаў, або 9% насельніцтва плянэты.