Як паведамляе афіцыйны телеграм-канал прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, на гэтым тыдні атрыманы адказ з ЦВК за подпісам яе старшыні Лідзіі Ярмошынай на скаргу аб праверцы амаль 200 тысяч подпісаў, якія не былі прынятыя.
У ім гаворыцца, што «Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае мэханізму абскарджаньня пратаколаў аб выяўленьні колькасьці подпісаў выбарцаў у падпісных лістах і азнаямленьня з матэрыяламі праверкі падпісных лістоў у тэрытарыяльных камісіях».
«Яшчэ нам намякнулі, што прызнаньне несапраўднай такой колькасьці подпісаў наогул ня мае “прававога значэньня”», - гаворыцца ў паведамленьні штабу Бабарыкі.
У штабе палітыка «ня згодныя з трактоўкай камісіі», таму 10 ліпеня падалі адпаведную скаргу ў суд Маскоўскага раёну Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ня так зь сюжэтам АНТ, дзе Бабарыку абвінавачваюць у хабары і адмываньні грошай«Абарона подпісаў стала доўгім працэсам, але мы не зьбіраемся спыняцца», — заяўляе штаб прэтэндэнта.
Як паведамлялася, штаб Бабарыкі падаў у Цэнтравыбаркам 365 тысячаў подпісаў, зь якіх 200 тысячаў былі забракаваныя.