Рагачоўскі гурт Tor Band 11 ліпеня выпусьціў новы кліп. У яго здымках у Рагачове бралі ўдзел людзі з розных рэгіёнаў краіны.
«Прыехалі 23 сям’і, некаторыя з зусім малымі дзецьмі, за 400 кілямэтраў туды і назад. Вось што можа зрабіць агульная ідэя, таму што за грошы людзі часам ня хочуць падняцца з канапы. А тут быў такі водгук, што нам многім давялося адмовіць. Гэта была вельмі сур’ёзная праца. У новай песьні трэба думаць над кожнай фразай. Гэта не баявік у стылі „Мы не „народзец““, гэта песьня для разважаньня. Думаю, што яна адгукнецца ў сэрцах людзей», — сказаў напярэдадні ў інтэрвію Свабодзе аўтар тэкстаў Дзьмітры Галавач.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы зьмяняем сьвядомасьць людзей», — рагачоўскі Tor Band, які захапляе беларусаў гімнамі пратэстуГурт Tor Band з Рагачова Гомельскай вобласьці стаў папулярны выбарчым летам празь песьню «Мы не „народзец“». У музычным конкурсе «Жыве Беларусь у песьні», якую праводзіла кампанія «Годна», гурт заняў першае месца.