У Вільні на Лукішскім пляцы, насупраць будынку Міністэрства замежных спраў Літвы, прайшла акцыя салідарнасьці з прыхільнікамі дэмакратыі ў Беларусі.
«У панядзелак міністар замежных спраў Летувы, да якога мы сёньня разам падпісалі зварот, узьніме беларускае пытаньне ў Брусэлі. І гэта наша агульная невялічкая перамога», — напісала ў сваім фэйсбуку ўдзельніца акцыі Вікторыя Андруковіч.