Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі менскага заводу «Атлант» і байцамі студэнцкіх атрадаў заявіў, што Беларусь і далей будзе адмяраць сваё разьвіцьцё «пяцігодкамі».
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
«Наша бліжэйшая будучыня якраз будзе залежаць ад гэтых плянаў. Мы павінны скласьці дзяржаўную праграму, дзе будуць прапісаныя новыя вытворчасьці. Гэта будзе пералік новых прадпрыемстваў», — цытуе яго БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў Нацбанку займацца заробкамі і прадпрыемствамі. Гэта можа выклікаць дэвальвацыю, лічаць экспэртыЁн падкрэсьліў, што разумее рэформы менавіта як «разьвіцьцё і ўдасканаленьне тых кірункаў, якія ўжо ёсьць у краіне», і на іх аснове стварэньне новых высокатэхналягічных вытворчасьцяў. Напрыклад, разьвіцьцё электратранспарту. Лукашэнка сказаў, што сам карыстаецца рознымі электракарамі і садзейнічае разьвіцьцю гэтага віду транспарту з улікам будучага запуску БелАЭС.
«Я ўпэўнены, што ў гэтай пяцігодцы будзем мець свой добры электрамабіль, — лічыць Лукашэнка. — Так, будзем і пяцігодкі плянаваць, як раней. І пяцігадовы плян стане проста законам. Прапішам усё, што трэба рабіць. Адзін з галоўных акцэнтаў на будучую пяцігодку — імпартазамяшчэньне», — паставіў задачу Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакупнікоў электрамабіляў вызвалілі ад аплаты ПДВ, яны змогуць бясплатна паркаваццаНа яго перакананьне, такі падыход не зьяўляецца рэтраградным, бо дакладнае плянаваньне прысутнічае і ў іншых, перадавых дзяржавах.
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.