Відэа з заняткаў курсантаў даслалі ў рэдакцыю Радыё Свабода.
Намесьнік начальніка Магілёўскага інстытуту МУС у ідэалягічнай працы і кадравым забесьпячэньні Дзьмітрый Пануждаеў паведаміў Радыё Свабода, што «гэта заняткі, якія праходзяць у рамках навучальнага працэсу».
«Ёсьць праграма, якой прадугледжаны такія заняткі. Я ня бачыў гэтага роліку, але мы займаемся паводле зацьверджаных праграм», — сказаў палкоўнік міліцыі Дзьмітрый Пануждаеў.
Паводле яго, гэтыя вучэньні не зьвязаныя з падрыхтоўкай да выбараў: «Праходзяць заняткі ў рамках навучальнага працэсу».