У Беларусі на сёньня зарэгістравана каля 500 цяжарных і парадзіх з COVID-19, заявіла журналістам галоўная спэцыялістка аддзелу дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Кеда, паведамляе БЕЛТА.
УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Паводле яе, працэнт інфікаваных COVID-19 цяжарных у Беларусі «мінімальны».
«Калі браць ад усіх інфікаваных, то гэта каля 500 выяўленых жанчын — цяжарных і якія нарадзілі. Гэта невялікая лічба. І ў нас не было цяжкіх пацыентак і выпадкаў, якія б прывялі да крытычных сытуацый», — расказала Людміла Кеда.
Прыкладна 20-30% пацыентак мелі каранавірусную пнэўманію.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 8 ліпеня ў Беларусі былі агулам зарэгістраваныя 64 224 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр), зь іх 443 памерлі. Статыстыкі за 9 траўня пакуль няма. То бок цяжарныя і парадзіхі складаюць прыкладна 0,8% ад агульнай колькасьці інфікаваных каранавірусам.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ