Беларуская палата моды зладзіла фэшн-паказ на тэму Купальля. ФОТА

У Менску прайшоў Паказ этычнай моды (Ethical Fashion Show). Усе дызайнэры атрымалі магчымасьць зрабіць паказ бясплатна за кошт фундатараў. Паказ быў прымеркаваны да сьвята Купальля. Усе калекцыі вырабленыя з натуральных элемэнтаў: лён, натуральныя колеры і сымбалі, зразумелыя беларусам. У межах паказу былі прэзэнтаваныя брэнды Historia Naturalis, калекцыя «Калыханка» ад дызайнэркі Натальлі Кастрамы, а таксама дэбютная калекцыя «Васільковая» ад Ірыны Ромбак.

Сярод прысутных Тацьцяна Караткевіч

Дзмітры Врангель