100 балаў на цэнтралізаваным тэставаньні па расейскай мове набралі 27 абітурыентаў, паведаміў БелТА 8 ліпеня дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк.
«У гэтым годзе 100 балаў на ЦТ па расейскай мове набралі 27 абітурыентаў, у мінулым годзе іх было 36. На гэты раз стабальнікаў крыху менш, але разам з тым абітурыенты ў цэлым лепш справіліся», — сказаў Юры Міксюк.
Нулявы вынік паказалі 19 чалавек (летась — 17).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 100 балаў на ЦТ па беларускай мове сёлета набралі амаль удвая больш абітурыентаў, чым летасьСёлета ЦТ па расейскай мове праходзіла ў два дні — 26 і 27 чэрвеня. Здаваць яго плянавалі каля 52,7 тысячы абітурыентаў. З зарэгістраваных у першы дзень не зьявіліся 3,6%, у другі — 8% абітурыентаў.
Атрымліваецца, найвышэйшы бал на ЦТ па расейскай мове сёлета атрымалі каля 0,05% абітурыентаў.
Учора сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове. Працэнт тых, хто атрымаў 100 балаў, там большы ў 9 разоў — 0,45%. Беларускую мову сёлета здавалі прыкладна 17,5 тысячы чалавек, 78 зь іх атрымалі найвышэйшую адзнаку. Як відаць, тых, хто здаў беларускую мову на 100 балаў, амаль утрая болей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы дзень ЦТ у Беларусі: беларускую мову будуць здаваць амаль утрая меней абітурыентаў, чым расейскую