Улады Злучаных Штатаў Амэрыкі запэўнілі, што замежныя студэнты, якія плянавалі вучыцца гэтай восеньню на тэрыторыі краіны, маюць магчымасьць гэта зрабіць.
Міністэрства ўнутранай бясьпекі абвесьціла пра часовыя зьмены ў патрабаваньнях да неіміграцыйных візаў F-1 і M-1 на восеньскі сэмэстар. Гэта дазволіць спалучаць як звычайныя, так і онлайн-курсы ў справе выдачы студэнцкіх візаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго закранае ўказ Дональда Трампа аб прыпыненьні выдачы працоўных візаўЧасовая мера забясьпечыць гнуткасьць для студэнтаў, якія не зьяўляюцца імігрантамі, для працягу навучаньня ў ЗША, а таксама забясьпечвае належнае сацыяльнае дыстанцыяваньне ў дзейных кампусах па ўсёй Амэрыцы, гаворыцца ў адмысловым паведамленьні Дзярждэпартаменту.
Замежныя студэнты па-ранейшаму павінны будуць атрымліваць адпаведную візу, але пры гэтым могуць зазнаць абмежаваньні пры выдачы візаў або з прычыны абмежаваньняў на ўезд у краіну праз COVID-19. Інфармацыю пра ўезд у краіну неабходна правяраць ў мясцовым кансуляце ЗША.