100 балаў на цэнтралізаваным тэставаньні па беларускай мове набралі 78 абітурыентаў, паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк. Вынікі тэставаньня ўжо даступныя абітурыентам у асабістых кабінэтах на сайце інстытуту.
«У цэлым абітурыенты досыць пасьпяхова справіліся з тэстам. У гэтым годзе значна больш стабальнікаў — 78 чалавек, у мінулым годзе іх было 42», — сказаў Юры Міксюк.
За апошнія 5 гадоў гэта найлепшы вынік (0,45%).
- У 2019 годзе максымальныя 100 балаў па беларускай мове набралі 42 абітурыенты з амаль 22 тысяч (0,19%),
- у 2018 годзе — 21 абітурыент з 24 тысяч (0,09%),
- у 2017-м — 35 чалавек з амаль 28,5 тысячы (0,12%),
- у 2016 годзе — 50 чалавек з амаль 21,7 тысячы (0,23%).
Нулявы вынік на сёлетнім ЦТ па беларускай мове паказалі два чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы дзень ЦТ у Беларусі: беларускую мову будуць здаваць амаль утрая меней абітурыентаў, чым расейскуюЦэнтралізаванае тэставаньне ў Беларусі пачалося 25 чэрвеня з іспыту па беларускай мове. Здаваць ЦТ па беларускай мове сёлета плянавалі 18,6 тысячы чалавек, на іспыт не прыйшлі крыху больш за 6% абітурыентаў. Наступнае ЦТ — па хіміі — пройдзе 8 ліпеня.