У аўстрыйскім горадзе Герсдорф непадалёку ад Вены стрэлам у галаву забіты 43-гадовы грамадзянін Расеі.
Пра гэта паведамляе аўстрыйская прэса са спасылкай на паліцыю. Імя забітага не называюць, паведамляюць толькі, што ён быў выхадцам з Чачні і прасіў палітычнага прытулку.
Як паведамляюць крыніцы рэдакцыі «Кавказ.Реалии» ўнутры чачэнскай дыяспары, гаворка можа ісьці пра былога супрацоўніка Міністэрства шарыяцкай бясьпекі сэпаратысцкай Рэспублікі Ічкерыя Маміхана Ўмарава, які рэгулярна крытыкаваў Рамзана Кадырава і заяўляў, што за забойствамі і нападамі на чачэнцаў у Эўропе стаяць расейскія спэцслужбы.
Паведамляюць, што паліцыя затрымала двух падазраваных у забойстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кадыраў заклікаў зрабіць Пуціна «пажыцьцёвым прэзыдэнтам» Расеі