Пра гэта прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Беларусі заявіла ў відэазвароце у нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасьці (Рэспублікі) 3 ліпеня.
Паводле яе «сьвяткаваньне Дня незалежнасьці 3 ліпеня выглядае, як рэха савецкага мінулага, як спасылка на тое, што ў Беларусі не было сваёй тысячагадовай нацыянальнай дзяржаўнасьці». «Але мы, беларусы, заслужылі аднавіць сваю гістарычную памяць і сьвяткаваць сапраўдную незалежнасьць 25 сакавіка», — лічыць Ганна Канапацкая.
«І калі я стану прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь, я аднаўлю Дзень незалежнасьці 25 сакавіка і ініцыюю выхад рэспублікі з дамовы аб АДКБ і дэнансуе дамову аб саюзнай дзяржаве», — паабяцала палітык.
Пры гэтым яна, аднак, дадала, што «сапраўдную дату Дня незалежнасьці» вызначыць разам з народам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канапацкая пра Бабарыку, «будзёнаўку» і лічбы ЦВК30 чэрвеня ЦВК паведаміла, што за вылучэньне Ганны Канапацкай кандыдаткай у прэзыдэнты было пададзена 146,6 тысяч сапраўдных падпісаў. Раней палітык заявіла, што здала 110 тысячаў подпісаў.