Колькасьць памерлых ад каранавірусу ў Расеі перавысіла 10 тысяч

На адных з могілак Санкт-Пецярбургу. 10 чэрвеня 2020 году.

У Расеі за мінулы дзень выявілі 6632 новыя выпадкі захворваньня на каранавірус новага тыпу, паведаміў апэратыўны штаб барацьбы з распаўсюджваньнем хваробы. З пачатку пандэміі COVID-19 захварэлі ўжо 674 515 чалавек, зь іх 10 027 памерлі.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Статыстыка фэдэральнага штабу часта не супадае з рэгіянальнай, а яе дадзеныя аб сьмяротнасьці могуць у некалькі разоў адрозьнівацца ў меншы бок ад дадзеных „Росстату“ і рэгіёнаў. Чыноўнікі тлумачаць гэта рознымі мэтодыкамі падліку, але чаму дадзеныя не карэктуюцца паводле адной мэтодыкі — не паведамляюць. Тым ня менш, яна дае магчымасьць назіраць за тэндэнцыямі з каранавірусам у Расеі.

Так, ужо 9 дзён запар штодзённы прырост новых выяўленых выпадкаў каранавірусу — менш за 7000 у суткі. За апошнія 14 дзён агульная колькасьць хворых у Расеі расла 6 дзён, а скарачалася 8. Афіцыйная сьмяротнасьць знаходзіцца прыкладна на адным узроўні, у раёне 150-170 чалавек у дзень.

Лідэрам росту ў абсалютных лічбах стала Масква — у ёй захварэлі за суткі 680 чалавек. Але калі ў пачатку эпідэміі на горад прыпадала пераважная большасьць новых выпадкаў, то цяпер — толькі 10,3 працэнта.

  • Расея, паводле дадзеных унівэрсытэту Джонза Гопкінза, які зьбірае міжнародную статыстыку, да раніцы 4 ліпеня знаходзілася на трэцім месцы ў сьвеце паводле колькасьці тых, хто захварэў. На другім месцы — Бразылія з паўтара мільёнамі пацьверджаных выпадкаў COVID-19. На першым — ЗША, там выяўлены 2 795 111 чалавек.
  • Колькасьць хворых на ва ўсім сьвеце раніцай 4 ліпеня перавысіла 11 мільёнаў чалавек. 525 392 — памерлі. Дадзеныя ўнівэрсытэту абапіраюцца на нацыянальныя статыстычныя службы і могуць значна адрозьнівацца ад рэальных.