Лукашэнка павіншаваў Трампа і заявіў пра агульныя каштоўнасьці Беларусі і ЗША

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Трампа з Днём Незалежнасьці, які адзначаецца ў ЗША 4 ліпеня, паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка Беларусі.

У віншаваньні Лукашэнка адзначыў, што падвышэньне ўзроўню дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску і Вашынгтоне паспрыяе эфэктыўнай рэалізацыі сумесных праектаў.

«Будаўніцтва трывалых, канструктыўных адносінаў са Злучанымі Штатамі на глебе агульных каштоўнасьцяў і прыярытэтаў — адна з галоўных мэтаў беларускай зьнешняй палітыкі», — цытуе прэс-служба віншаваньне Трампу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША заклікаў улады Беларусі забясьпечыць правядзеньне свабодных выбараў