У Сэнат ЗША ўнесьлі законапраект аб санкцыях супраць расейскіх грамадзян, якія маюць дачыненьне да выплаты ўзнагароды за забойства амэрыканскіх салдатаў у Аўганістане, калі зьявяцца доказы такіх дзеяньняў.
Адным з аб’ектаў санкцый можа стаць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і ягоныя набліжаныя.
Законапраект у выглядзе папраўкі да штогадовага Акту аб абаронных выдатках унесены сэнатарам-дэмакратам Робэртам Мэнэндэсам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Найбольш жорсткія» санкцыі Кангрэсу: рэспубліканцы прапанавалі адключыць Расею ад SWIFTПасьля атрыманьня справаздачы амэрыканскай выведкі з пацьвярджэньнем датычнасьці кіраўніцтва Расеі або падначаленых яму службаў да выплаты грошай за атакі на вайскоўцаў зь міжнароднага кантынгенту ў Аўганістане прэзыдэнт ЗША павінен увесьці санкцыі супраць прэзыдэнта Пуціна, міністра абароны Сяргея Шойгу ды іншых расейскіх афіцыйных асобаў.
Прапануецца замарожваньне амэрыканскіх актываў гэтых людзей і арганізацый, забарона на ўезд у Злучаныя Штаты. Аб’ектамі дадатковых санкцый могуць таксама стаць блізкія Ўладзіміру Пуціну алігархі, палітычныя дзеячы і чальцы іх сем’яў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя санкцыі прыпынілі сэртыфікацыю і экспарт расейскага авіялайнэра МС-21У заяве сэнатара гаворыцца, што мэта ягонай ініцыятывы — прымусіць Расею расплочвацца за свае дзеяньні. Пакуль невядома, ці атрымае гэты законапраект дастатковую падтрымку заканадаўцаў, але некалькі вядомых чальцоў Кангрэсу ў апошнія дні выступілі з заклікамі ўвесьці санкцыі супраць Крамля, калі пацьвердзяцца паведамленьні пра тое, што Расея аплачвала атакі на амэрыканскіх салдатаў у Аўганістане.