Рада Эўразьвязу працягнула эканамічныя санкцыі супраць Расеі на паўгода — да 31 студзеня 2021-га.
Як нагадваецца ў адмысловым паведамленьні, санкцыі былі ўведзеныя ў 2014 годзе за агрэсію Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны і ад таго часу рэгулярна падаўжаюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пампэо: Расея павінна спыніць рэпрэсіі супраць тых, хто ў апазыцыі да акупацыі КрымуСанкцыі закранаюць фінансавую, энэргетычную і абаронную сфэры, а таксама тавары двайнога прызначэньня.
Рашэньне падоўжыць санкцыі прынялі ў сувязі з тым, што Расея не выконвае менскіх пагадненьняў, гаворыцца ў распаўсюджаным прэс-рэлізе.