24 чэрвеня Іван Прус патэлефанаваў у Маскоўскі РУУС з пытаньнем, як яму даехаць да працы без затрыманьняў. Праз 2 дні яго затрымалі.
Паводле міліцыі і суду, Іван Прус праявіў «непавагу да грамадзтва, бо адцягнуў міліцыю ад справаў». Гэта значыць, учыніў дробнае хуліганства, піша Tut.by.
Івана судзілі па відэасувязі, ён прызнаў сваю віну і паведаміў, што зьведаў стрэс у ізалятары, бо раней яго ніколі не затрымлівалі.
Судовы працэс доўжыўся 15 хвілін, адвакатка Івана настойвала на ягонай невінаватасьці, бо міліцыя не паказала ніякіх доказаў таго, што званок Івана замінаў ім працаваць.
У выніку судзьдзя Лідзія Цепліца пакарала Івана штрафам у 20 базавых велічыняў (540 рублёў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі тысяч подпісаў за Бабарыку і Цапкалу прызналі несапраўдныміYour browser doesn’t support HTML5