Подпісы за іншых кандыдатаў прызналі сапраўднымі.
Паседжаньне выбарчай камісіі ў Сьветлагорску пераносілася некалькі разоў. У выніку, подпісы за Валера Цапкалу прызналі несапраўднымі. Пра гэта Свабодзе распавяла назіральніца Алена Масьлюкова. Агулам камісія правярала 550 подпісаў, зь іх 18,73% выявіліся несапраўднымі.
«Агулам ад Валерыя Цапкалы ў камісію падалі 1577 подпісаў, усе прызналі несапраўднымі. Я добра знаёмая з людзьмі, якія зьбіралі гэтыя подпісы. Я напісала заяву, каб мяне дапусьцілі да працэдуры праверкі подпісаў, мне ў гэтым адмовілі», – расказала Масьлюкова.
Подпісы былі сабраныя ў Сьветлагорску і Сьветлагорскім раёне.
Подпісы іншых кандыдатаў прайшлі парверку і былі прызнаныя, але ў кожнага кандыдата выявілі працэнт браку.
- У Віктара Бабарыкі – 2,3%
- У Андрэя Дзьмітрыева – 4,7%
- У Ганны Канапацкай – 6,94%
- У Сяргея Чэрачня – сапраўдныя ўсе
- У Аляксандра Лукашэнкі – 3,31%
- У Сьвятланы Ціханоўскай – 11,05%
Раней подпісы не былі прызнаныя сапраўднымі ўсе подпісы ў Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы ў Савецкім раёне Гомля, а таксама подпісы Цапкалы ў Кастрычніцкім раёне Віцебску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кастрычніцкім раёне Віцебску не прызналі подпісы за Цапкалу