Ланцугі салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі і з патрабаваньнем свабодных і справядлівых выбараў прайшлі ў Варшаве і Беластоку.
У Варшаве ў суботу прайшоў Марш Салідарнасьці, зарганізаваны «Беларускім домам у Варшаве». Шэсьце пачалося ад помніка Тадэвушу Касцюшку (Plac Żelaznej Bramy), потым скіравалася на вуліцу Маршалкоўскую, дзе быў створаны жывы ланцуг у падтрымку палітвязьняў у Беларусі.
Напярэдадні ланцуг салідарнасьці прайшоў у Беластоку. Сваю падтрымку прысутныя выказвалі плясканьнем у ладкі, воклічамі «Жыве Беларсь!», плякатамі «Свабоду палітвязьням!»