Саўка ды Грышка пра небясьпечную ваду

Героі Лявона Вольскага ўражаныя небясьпечнай вадой зь менскага вадаправоду і заявамі пра гэта прадстаўнікоў улады.

Саўка:

В нашых кранах — вот так да! —
Стала гразнаю вада.

Грышка:
І цяпер мы без вады

Разам:
І ні туды, і ні сюды.

Саўка:
Нам сказалі: «Не вапіць.
Эту воду можна піць».

Грышка:
Я тады папіў вады —

Разам:
І ні туды, і ні сюды.

Саўка:
Я памыўся как-та раз -
Аляргія, псарыаз!

Грышка:
І цяпер ад той вады -

Разам:
І ні туды, і ні сюды.

Саўка:
Патаму што прэзідзент
Быў в Маскве у той мамент.

Грышка:
І цяпер мы без вады

Разам:
І ні туды, і ні сюды.

Грышка:
Хочаш мыцца ці папіць
А вада сьмярдзіць, ваніць.

Ад сьмярдзючае вады

Разам:
І ні туды, і ні сюды.

Вада, вада,
Ваніць вада.
Вада, вада,
Сьмярдзіць вада.