Берасьцейскі блогер, прэс-сакратар Сьвятланы Ціханоўскай, Аляксандар Кабанаў знаходзіцца ў ІЧУ Менска. Супраць яго распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведаміў Telegram-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, цяпер ён у ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. 25 чэрвеня ў доме яго бацькоў пад Бярозай прайшоў вобшук.
«Гэта яшчэ адна прыкмета таго, што Кабанаў таксама можа праходзіць па крымінальнай справе», — гаворыцца ў паведамленьні «Вясны».
Аляксандра Кабанава затрымалі пасьля наведваньня паліклінікі 15-га чэрвеня. Спачатку яго асудзілі на «суткі», а пазьней яго месцазнаходжаньне было невядомае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяцёра ўжо за кратамі. Што стала з блогерамі і палітыкамі, якіх Ціханоўскі пахваліў за дзень да арышту