У Кобрыні ў кватэры маці затрыманага па крымінальнай справе берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна 26 чэрвеня прайшоў ператрус.
«Супрацоўнікі міліцыі прад’явілі сваякам Пятрухіна пастанову аб ператрусе. У ёй фігуравалі тры артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія ставяцца ў віну Сяргею Пятрухіну. Нумароў артыкулаў сваякі не запомнілі», — сказаў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Паводле праваабаронцы, ператрус праходзіў крыху больш за гадзіну — з 10.30 да 11.40. Нічога не знайшлі і не забралі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты берасьцейскіх блогераў Пятрухіна і Кабанава. Што вядома на гэты час?Блогера Сяргея Пятрухіна, які адбываў 15-суткавы адміністрацыйны арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня Кобрынскага РАУС, 25 чэрвеня перавялі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску.
Як кажа берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, паводле сьледчага, які яму пазваніў, Пятрухін будзе на Акрэсьціна тры дні, потым яго перавядуць у СІЗА. Сьледчы дадаў, што Пятрухін затрыманы па справе Ціханоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяцёра ўжо за кратамі. Што стала з блогерамі і палітыкамі, якіх Ціханоўскі пахваліў за дзень да арыштуСяргей Пятрухін — удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, блогер. Актыўна ўдзельнічаў у пратэстах супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці.
Беларускія правабаронцы прызналі яго палітычным зьняволеным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўжо 23 палітвязьні. Хто яны