Стала вядома, чаму не адчыняецца сайт «Нашай Нівы» і па якім адрасе ён будзе даступны

Газэта «Наша Ніва», апошні выпуск на паперы, 6 чэрвеня 2018

Ад сёньняшняе ночы сайт «Нашай Нівы» неактыўны, а дамэн Nn.by «недасяжны для рэгістрацыі» і «будзе рэалізаваны праз дабрачынны аўкцыён», паведамляецца на старонцы дамэнных зонаў.by і.бел.

«Наша Ніва» патлумачыла ў сваім тэлеграм-канале, што ў яе забралі гэты адрас, бо рэдакцыя пратэрмінавала аплату арэнды дамэну. Электронная пошта адфільтравала ў спам лісты з напамінам пра запазычанасьць, кажуць у рэдакцыі, а ад пачатку 2020 году пратэрміноўка аплаты нават на адзін дзень робіцца падставай для таго, каб дамэн адабралі і выставілі на аўкцыён. Сайт Nn.by быў зарэгістраваны ў кампаніі «Адкрыты кантакт», рэдакцыя ўжо зьвязалася і з кампаніяй, і зь кіраўніцтвам Міністэрства інфармацыі, аднак да вечара 25 чэрвеня нічога ня вырашылася.

«Наша Ніва» паведамляе, што тэрмінова — верагодна, ад заўтра, запусьціць новы сайт па запасным адрасе Nashaniva.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва» страціла дамэн Nn.by