У лісьце генэральнаму сакратару ААН Вэнэсуэла заявіла, што ня выплаціла складкі ў гэтую міжнародную арганізацыю праз амэрыканскія санкцыі. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.
Нявыплачаны доўг са студзеня не дазваляе Каракасу ўдзельнічаць у галасаваньнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп: ЗША ня маюць дачыненьня да спробы зьвяржэньня МадураНа мінулым тыдні Вэнэсуэла стала адзіным з 193 чальцоў ААН, якому не дазволілі ўдзельнічаць у галасаваньні адносна выбараў новага кіраўніка Генэральнай Асамблеі і пяці новых непастаянных чальцоў Рады Бясьпекі, якія будуць працаваць у гэтым органе ў 2021–2022 гадах.
Каракас завінаваціўся дзясяткі мільёнаў даляраў у бягучы бюджэт ААН і на фінансаваньне міратворчых апэрацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Вэнэсуэлы: мы адбілі ўзброены напад на галоўны партовы горад«Санкцыі ЗША не дазваляюць нам пераводзіць сродкі на банкаўскія рахункі ААН, разьмешчаныя ня толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах», — гаворыцца ў лісьце амбасадара Вэнэсуэлы ў ААН Самуэля Манкады з 15 чэрвеня, адрасаваным генэральнаму сакратару Антонію Гутэрышу.
«Кожны раз, калі мы спрабавалі зрабіць электронны перавод, трансакцыі адхіляліся, і ў лепшым выпадку вярталіся на нашы рахункі», — дадаў ён.