Тэлевядоўца Дзьмітры Кахно на сваёй старонцы ў Інстаграме адрэагаваў на затрыманьні каля менскай крамы symbal.by
«Я ўбачыў, як чаргу ў краму symbal.by хапаюць байцы АМАПу і запіхваюць у аўтазак. Я жыву за два кварталы ад гэтага месца. На гэтым відэа ад вас, міліцыя, уцякае сівая бабулька. Вы што?! Вы павінны абараняць людзей, гарантаваць іх бясьпеку. У гэтай чарзе няма злачынцаў. Што вы робіце? Мне брыдка і агідна бачыць тое, што адбываецца.
Калі б мы гулялі там з сынам, нас бы таксама схапілі гэтыя людзі? Нас бы таксама запхнулі ў аўтазак? За намі беглі б гэтыя страшныя людзі ў чорным?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля абвесткі пра закрыцьцё ля крамы Symbal.by утварылася чарга. АМАП затрымаў пакупнікоўУ сваім Інстаграм я пішу пра тое, што трэбы жыць шчасьліва, што трэба радавацца кожнаму дню. Цяпер, прыходзячы ўвечары дадому, мы абмяркоўваем толькі адно: у краіне адбываюцца жахлівыя рэчы», – напісаў тэлевядоўца.
«Я веру і буду да канца верыць, што сярод вас шмат годных людзей, якія хочуць абараняць мірнае насельніцтва Беларусі, і для якіх закон усё яшчэ мае моц», – завяршыў свой допіс Кахно.
Дзьмітры Кахно – вядоўца тэлешоў «Удача в придачу», якое выходзіць у тым ліку на дзяржаўным тэлеканале ОНТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адчуваю сябе абражаным», — лідэр J:Морс падтрымаў прапанаваны Бабарыкам рэфэрэндум