Згодна з Канстытуцыяй кіраўнік дзяржавы можа ініцыяваць толькі правядзеньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.
«Давайце зробім так, — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з жыхарамі Берасьця 22 чэрвеня. — Разьбярэмся з гэтай палітычнай пандэміяй пасьля выбараў і правядзем рэфэрэндум у Берасьці наконт гэтага заводу. Яўна непапулярная рэч ні для кога, але папулярная сярод насельніцтва. Сядзем, паразмаўляем, як, дзе, што. І я з задавальненьнем запішу сабе гэтае ачко, што я ўнёс такое пытаньне на рэфэрэндум... Давайце так і вырашым. Гэта маё прэзыдэнцкае рашэньне. Пасьля выбараў зьбярэмся. Зьбярэм ураджай і вырашым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу заводы». Лукашэнка расказаў, як «аддаў» iPower трэнэру сваёй хакейнай камандыТаксама Лукашэнка паабяцаў, што да правядзеньня рэфэрэндуму на заводзе ня будуць праводзіць пусканаладачныя працы. Як сказалі Свабодзе актывісты, мясцовы рэфэрэндум па пытаньні акумулятарнага заводу можа прайсьці да канца году.
Аднак ініцыяваць правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка ня зможа паводле Канстытуцыі. У ёй гаворыцца, што кіраўнік краіны можа ініцыяваць толькі агульнарэспубліканскія рэфэрэндумы. Мясцовыя рэфэрэндумы могуць быць праведзеныя толькі з ініцыятывы лякальных органаў улады альбо праз збор подпісаў жыхарамі рэгіёну.
«Мясцовыя рэфэрэндумы назначаюцца адпаведнымі мясцовымі прадстаўнічымі органамі па сваёй ініцыятыве або па прапанове ня менш дзесяці працэнтаў грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і пражываюць на адпаведнай тэрыторыі», — сказана ў артыкуле 75 Канстытуцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паабяцаў правесьці ў Берасьці рэфэрэндум