Генэральны дырэктар хакейнага клюбу «Дынама» (Менск) Дзьмітры Баскаў апублікаваў адкрыты ліст, у якім скрытыкаваў асобных прафэсійных спартоўцаў за нязгоду з палітыкай уладаў.
Кар’ера Баскава пайшла ўгару пасьля таго, як ён пачаў трэнаваць Мікалая Лукашэнку, малодшага сына кіраўніка дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баскетбалістаў папярэдзілі пра недапушчальнасьць выказваньняў супраць улады«У няпросты пэрыяд, калі дзяржава паддаецца крытыцы адусюль і зь любой нагоды, асабліва крыўдна чытаць камэнтары спартоўцаў, для якіх зроблена сапраўды шмат чаго, — цытуе адкрыты ліст Дзьмітрыя Баскава «Прессбол». — Умовы для атлетаў у нашай краіне заўсёды былі годнымі.
І ў часы, калі настаўнікі і лекары, не зьяўляючыся прадстаўнікамі самых высокааплатных прафэсіяў, працуюць на месцах, не адцягваючыся на балбатню ў сацыяльных сетках, пэўныя прадстаўнікі спартовай эліты дазваляюць сабе крытычныя выказваньні на адрас дзяржавы, якая іх выхавала і дазволіла заставацца ў спорце, ні ў чым ня маючы патрэбы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ведалі, куды ішлі». Беларускія мэдыкі масава адказалі Качанавай у сацыяльных сеткахБаскаў адзначае, што «подлыя рэплікі» гучаць у асноўным ад тых, чые перамогі даўно ззаду і хто наўрад ці сёньня складзе канкурэнцыю новым пакаленьням, а таму ня мае права разьлічваць на падтрымку таго, каго крытыкуюць. Каб не дзяржава, амаль ніхто з спартоўцаў не зрабіў бы прафэсійнай кар’еры, лічыць ён.
«Для мяне выказацца супраць дзяржавы, якая давала табе ўсё неабходнае для разьвіцьця з самага дзяцінства, — гэта як выказацца супраць роднай маці, — піша Дзьмітры Баскаў. — І я беспамылкова магу назваць імя чалавека, дзякуючы якому да сваіх спартовых мараў усе гэтыя гады ішлі дзясяткі тысяч юнакоў і дзяўчат. Давайце будзем сумленнымі перад сабой: каб не прэзыдэнт і ўмовы, ім створаныя, наўрад ці мы мелі б столькі спартыўных школаў, стадыёнаў, лядовых арэнаў, а як вынік — беларускі сьцяг на сусьветных п’едэсталах».
Ён дадаў, што «яшчэ ўчора ганарыўся кожным беларускім спартоўцам, а сёньня за некаторых проста сорамна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка лідэра ФК «Дынама Менск»: «Хай мяне расстраляюць, не хачу жыць у такой краіне»«Многія з тых, хто набраўся нахабства паліваць брудам дзяржаву, былі падтрыманыя ў ня самыя пасьпяховыя для сябе пэрыяды кар’еры. Дзяржава ў іх верыла і падстаўляла плячо. А сёньня, калі самы час адказаць узаемнасьцю, хтосьці дазваляе сабе нізкія, подлыя камэнтары. Гэта ня што іншае, як подласьць», — абурыўся генэральны дырэктар менскага «Дынама».
Пры гэтым ён выказаў падзяку кожнаму спартоўцу, які знайшоў у сабе сьмеласьць выказаць «сумленную, адкрытую, годную пазыцыю» выхаванага чалавека з патрыятызмам у сэрцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баксёр Кірыл Рэліх: «Затрыманьні, зьбіцьцё — гэта проста ганьба. Мне сорамна за такія дзеяньні ўладаў!» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Легкаатлетка Надзея Астапчук: «Палітычнае балота нарэшце пачало прачынацца» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы трэнэр беларускіх гімнастаў: «Каб Лукашэнка меў сумленьне, адмовіўся б ад выбараў»