Ужо сёньня: дзень народзінаў Юрыя Хадыкі

Юры Хадыка

Падзеі 23 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

23 чэрвеня 1938 году нарадзіўся Юры Хадыка, беларускі фізык, грамадзка-палітычны і культурны дзяяч. У 1979 годзе Хадыка быў адным з стваральнікаў Музэю старажытнабеларускай культуры пры Акадэміі навук БССР. Юры Хадыка быў намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту, адным зь першых палітычных вязьняў пасьля 1994 году.

Таксама ў гэты дзень

1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Вушачы Магдэбурскае права і герб.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.

1944 — савецкія войскі распачалі наступальную апэрацыю «Багратыён».



1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) заснаванае Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны.

1991 — заснавана Беларускае згуртаваньне татараў-мусульманаў «Аль-Кітаб».

1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1889 – Ганна Ахматава, расейская паэтэса.

1936 – Рычард Бах, амэрыканскі пісьменьнік.

У памяці

1947 — памёр Уладзімер Пічэта, савецкі беларускі і расейскі гісторык, першы рэктар БДУ.