Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 22 чэрвеня — у гадавіну нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР у 1941 годзе — наведаў нядаўна адкрыты ў Падмаскоўі галоўны храм Міністэрства абароны Расеі.
У суправаджэньні патрыярха Кірыла Пуцін наведаў сабор Уваскрашэньня Хрыстовага і адкрыў мэмарыяльны комплекс «Дарога памяці». Ён таксама выступіў перад вайскоўцамі, заявіўшы, што памяць пра Вялікую Айчынную вайну «абсалютна сьвятая».
Перад Пуціным да вайскоўцаў зьвярнуўся патрыярх. У завяршэньне сваёй прамовы кіраўнік РПЦ сказаў: «Са знамянальным, журботным, але адначасова ўрачыстым днём усіх вас сардэчна віншую».
Словы Кірыла выклікалі супярэчлівыя рэакцыі ў сацыяльных сетках — многія выказалі зьдзіўленьне ў сувязі з «віншаваньнямі» зь днём нападу Нямеччыны.
У выніку савецка-нямецкай вайны, якая атрымала ў СССР і многіх постсавецкіх краінах найменьне Вялікай Айчыннай, загінулі ня менш за 27 мільёнаў грамадзянаў тагачаснага СССР. Афіцыйнае найменьне памятнага дня 22 чэрвеня ў Расеі — Дзень памяці і смутку, у Беларусі — Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра каранавірус: «Самае страшнае, каб пад гэты шумок нас не прыбралі»У Беларусі ў Берасьцейскай крэпасьці сёньня прайшоў мітынг-рэквіем з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён выступіў з прамовай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што Дзень Перамогі забаронены ў некаторых краінах сьвету, як кажа Лукашэнка?