Віктару і Эдуарду Бабарыкам выставілі абвінавачаньне і абралі мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Пра гэта паведамляе афіцыйная старонцы палітыка ў Твітэры.
Вядома таксама, што пастанову пра абраньне меры стрыманьня абскардзяць.
Пра абвінавачаньне ў крымінальнай справе супраць Віктара Бабарыкі паведаміў учора Свабодзе ягоны адвакат Дзьмітры Лаеўскі. Сёньня ж стала вядома і пра абвінавачаньне супраць Эдуарда Бабарыкі.
Адвакаты Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі і Аляксандар Пыльчанка знаходзяцца пад падпіскай пра неразгалошваньне. Артыкул ці артыкулы, паводле якіх выставілі абвінавачаньні, не раскрываюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктару Бабарыку выставілі абвінавачаньне, артыкул не раскрываюць