Людзі ў розных гарадах выйшлі на «ланцугі салідарнасьці»

Віцебск

У розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на вуліцы ў падтрымку зьняволеных падчас сёлетняй выбарчай кампаніі: патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, блогера Сяргея Ціханоўскага і іншых палітыкаў і актывістаў.

Апошні дзень збору подпісаў за кандыдатаў у Менску. УЖЫВУЮ

Магілёў

На пікет салідарнасьці насупраць гарвыканкаму прыйшлі каля 100 чалавек. За пікетоўцамі назіралі людзі ў цывільным. Неўзабаве пасьля пачатку пікету ўдзельнікі перайшлі на Першамайскую вуліцу і выстраіліся ўздоўж яе. Міліцыя папярэджвала пра адказнасьць і пагражала ўжыць сілу.

Людзі кажуць, што выйшлі на пікет салідарнасьці, бо надакучыла трываць. Яны прызнаюцца, што баяцца, але іншага шляху, як адкрыта пратэставаць, ня бачаць. У Магілёве людзі, якія выйшлі на «пікет салідарнасьці», кажуць, што выйшлі, бо надакучыла цярпець. Выйшлі, каб падтрымаць затрыманых, выказаць зь імі салідарнасьць.

Да ўдзельнікаў акцыі ідзе міліцыя

Магілёў

Каля 20-й гадзіны АМАП разагнаў пікет у Магілёве. Амапаўцы выцесьлнілі пікетоўцаў з вуліцы. Удзельнікі пікету разышліся.

Затрымалі карэспандэнтку Tut.by Анжаліку Васілеўскую і карэспандэнта мясцовай тэлевізіі «6TV» Аляксандра Сабалеўскага.

Гомель

Да ўдзельнікаў ланцугу салідарнасьці ў Гомлі прыйшла міліцыя. Міліцыянты папярэджваюць, што дзеяньні ўдзельнікаў акцыі незаконныя і просяць разысьціся.

У Гомлі на ланцуг салідарнасьці сабралося каля 500 чалавек. АМАП дзейнічаў па схеме, як у іншых гарадах прымушаў людзей разысьціся.

Пяць амапаўцаў атачылі фэльчарку Алену Давыдаву, якая спрабавала балятавацца ў прэзыдэнты як «кандыдат пратэсту». Яна ж працягвала пляскаць у ладкі. Яе затрымалі.

Пасьля 9-й вечара пачалі затрымліваць іншых удзельнікаў.

Горадня

Некалькі сотняў чалавек сталі ў ланцуг салідарнасьці ўздоўж Савецкай плошчы ў Горадні.

Людзі стаяць мірна. Час ад часу пачынаюць пляскаць у ладкі. Побач працуе пункт пракату самакатаў і гіраскутэраў. Некаторыя праяжджаюць паўз плошчу на іх. Рэдкія аўтамабілі сыгналяць, калі праяжджаюць побач з плошчай. На плошчы працягваюць працаваць пікеты для збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую і Валера Цапкалу.

Ланцуг расьцягнуўся больш як на кілямэтар у цэнтры гораду ад Савецкай плошчы цераз стары мост да кола Гарнавых. АМАП папярэджваў кожнага чалавека, каб сыходзіў. Некаторыя людзі заставаліся.

Потым пачаліся затрыманьні. Людзі ў цывільным скруцілі аднаго чалавека на Савецкай плошчы і пасадзілі ў бус. АМАП пайшоў на стары мост.

Берасьце

Віцебск

У Віцебску пікет салідарнасьці пачаўся каля бізнэс-цэнтру «Марка-сіці». «Ланцуг салідарнасьці» расьцягнуўся на некалькі сотняў мэтраў уздоўж вуліцы Леніна. Людзі ўвесь час падыходзяць. Машыны сыгналяць у знак салідарнасьці. Людзі дзякуюць, пляскаюць у далоні.

Людзі ў чарзе кажуць: «Мы натхніліся прыкладам Менску. Немагчыма больш цярпець тое, што адбываецца ў краіне. Прыйшоў час выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю».

Вуліца Леніна, уздоўж якой быў ланцуг, перакрытая з двух бакоў: каля амфітэатру і плошчы Перамогі. Міліцыя папярэджвае пра адказнасьць. Да плошчы Перамогі дайшла невялікая колькасьць людзей.

АМАПапаўцы затрымалі дзьвюх жанчын, удзельніц пікету. Адна зь іх вяла стрым з пікету. Адна з затрыманых жанчын — віцебская блогерка Алена Янушкоўская, другая — яе дачка Юлія.

Мазыр

Ланцуг выстраіўся ў цэнтры Мазыра, некалькі аўто сыгналілі, паведаміў Свабодзе відавочца Антон.

Каля 21:20 на плошчу выйшла міліцыя — каля 12 чалавек у форме некалькіх чалавек у цывільным. Ланцуг рассыпаўся па плошчы. Але людзі не разыходзяцца.

Маладэчна

Тэлеграм-канал Nexta публікуе фота і відэа ад чытачоў з розных гарадоў Беларусі.

Стоўпцы

Ворша

Бабруйск

У Бабруйску пікет пачаўся а 17-й гадзіне.

Тут жа зьвіўся трактар, які пачаў падмятаць пляцоўку.

А 19-й разышліся зборшыкі подпісаў, а людзі засталіся. А 20-й у ланцугу ўздоўж Менскай вуліцы стаялі больш за 360 чалавек,нягледзячы на папярэджаньне міліцыі.
NEW!!

А палове на 21-ю зьявіўся АМАП і пачаў выціскаць людзей. Пачаліся затрыманьні пад кіраўніцтвам начальніка службы аховы грамадзкага парадку ГУУС Рудзько. Затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку журналістку гарадзкога парталу Bobr.by Алесю Лацінскую, якая была з добра бачным пасьведчаньнем.

Да 21-й гадзіны ўсіх пікетоўцаў разагналі, аўтазак з затрыманымі паехаў у ГУУС.

Ліда

Баранавічы

Гомель

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.