Амбасадараў краін Эўразьвязу запрасілі на сустрэчу ў МЗС Беларусі. Сустрэча заплянаваная на 18 чэрвеня, у 18.30.
Тэму размовы пры запрашэньні беларускія ўлады не назвалі.
Пра гэта Свабодзе паведамілі прадстаўнікі амбасадаў трох эўрапейскіх краін у Менску.
МЗС Беларусі не даступны для камэнтару наконт прычынаў сустрэчы.