17 чэрвеня журналістаў «Белсату» Аляксандра Баразенку і Галіну Абакунчык затрымалі пасьля сустрэчы зь Віктарам Бабарыкам у Салігорску, паведамляе тэлеканал.
Яны пасьпелі паведаміць, што на выезьдзе з гораду за імі ехаў мікрааўтобус на транзытных нумарах, пасьля іх машыну спыніла ДАІ, потым чаго пад’ехала трэцяя машына.
Журналістаў затрымліваў начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Салігорскага РАУС падпалкоўнік Алег Шалоха. Імаверна, іх зноў вінавацяць у парушэньні закону аб СМІ за працу без акрэдытацыі (арт. 22.9 КоАП). Журналісты ў Салігоскім РАУС. Паводле дзяжурнага, цяпер зь імі «размаўляюць, разьбіраюцца».
Цягам апошніх месяцаў журналістаў «Белсату» неаднаразова затрымлівалі ў розных гарадах Беларусі пасьля стрымаў зь пікетаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў на выбарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жодзіне затрымалі журналістаў «Белсату» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістаў «Белсату» затрымалі пасьля стрыму зь пікетаў у Бабруйску