Людзі, якія цяпер выходзяць зь менскіх турмаў, распавядаюць пра катаваньні і зьдзекі над «палітычнымі».
За кратамі, нагадаю, застаюцца Вольга Мікалайчык, Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, дзесяткі актывістаў.
Беларускія праваабаронцы ўжо зьвярнуліся ў ААН і заявілі, што «Умовы адбываньня пакараньня... можна кваліфікаваць як жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае для годнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бесчалавечнае абыходжаньне з апанэнтамі». Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААНАлег Трусаў, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, прапанаваў кандыдатам у прэзыдэнты даць сумесную прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную фактам катаваньняў палітвязьняў. Такая сумесная акцыя, бясспрэчна, надала б падвойную ўвагу да тэмы ня толькі ў іх прыхільнікаў, але і за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштант з камэры на Акрэсьціна, дзе сядзеў Севярынец: «У яго ўсё забралі, нават зубную шчотку»Я не зьбіраюся даваць парады кандыдатам, але хачу паразважаць над адной асаблівасьцю.
Чалавеку звычайна здаецца — горшае, што здарылася зь іншымі, яго абміне. Асабліва калі гэты чалавек працяглы час мае высокі статус. Гэтак было ва ўсе часы — раней з каралямі, магнатамі, цяпер — міністрамі ці прэзыдэнтамі карпарацый.
Але — здараецца, што не абмінае.
Сталінскім наркамам і маршалам, перад якімі сяржанты НКВД стаялі па стойцы «Сьмірна!», калі тыя былі на Маўзалеі — гэтыя ж сяржанты выбівалі зубы і ламалі пальцы, калі тыя — канешне, нечакана для іх саміх — апыналіся на Лубянцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштант з камэры на Акрэсьціна, дзе сядзеў Севярынец: «У яго ўсё забралі, нават зубную шчотку»Валер Цапкала мае статус надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара. Але ў сучаснай Беларусі гэта не азначае нічога. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар, дэпутат Вярхоўнага Савета Пётра Садоўскі быў зьбіты разам з іншымі дэпутатамі Апазыцыі БНФ проста ў залі парлямэнту, хаця ў яго быў і дэпутацкі імунітэт. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Міхаіл Марыніч быў кінуты за краты. У турме КДБ падвяргаўся зьдзекам надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Андрэй Саньнікаў.
Віктар Бабарыка ўзначальваў буйны банк, мае аўтарытэт у фінансавых колах. Аўтарытэт у гэтых колах мела і Тамара Віньнікава, а статус яшчэ вышэйшы — узначальвала «Беларусьбанк», а потым была старшынёй праўленьня Нацыянальнага банку. Я ня буду расказваць, якім зьдзекам падвяргалася Віньнікава ў турме КДБ «Амэрыканка». Не, яе ня білі, нават, здаецца, пальцам не краналі, але, зразумела, арсэнал зьдзекаў з жанчыны ў зьняволеньні бязьмежны.
Хацеў сказаць, што да Бабарыкі ці да Цапкалы, калі б яны (ня дай Бог, канешне) патрапілі за краты, ставіліся б гэтак жа, як і да нікому невядомых актывістаў з Асіповічаў ці Барысава, але тое было б няпраўдай.
Ставіліся б значна горш — бо найбольш цяжка перажываюцца менавіта псыхалягічныя, сытуацыйныя прыніжэньні.
Адмова падчас допыту вывесьці ў прыбіральню аднолькава непрыемная і для трактарыста, і для былога міністра ці прэзыдэнта фінансавай карпарацыі. Але, у сілу некаторых прычынаў, апошнія будуць псыхалягічна перажываць яе больш пакутліва. Магчыма, кандыдаты ў прэзыдэнты пра гэта ня ведаюць ці забыліся.
Але тыя, хто кіруе рэпрэсіўнай машынай, пра гэта памятаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяперашні кашмар цяжка было перажыць». Актывіст расказвае пра ўмовы на Акрэсьціна