Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра пляны вывесьці «крыху больш за палову» амэрыканскіх войскаў, раскватараваных у Нямеччыне, бо, паводле яго, Бэрлін недастаткова фінансуе NATO. Цяпер у Эўропе пастаянна дысьлякаваныя 63 361 амэрыканскі вайсковец, 34 674 зь іх у Нямеччыне.